Ніва № 02 (3635), 11 cтудзеня 2026 г.
Каляды ў чароўным лесе. Частка 4. Будзе шакалядны торт!Уладзімір РАМАНОВІЧПад галінкамі апаўшых ветак дзе-нідзе кусты чырвоных, як зімовым ранкам узыход сонца, журавін і брушніцы. Нашы жыхары былі ў клопатах і працы, у сталярнай майстэрні Бабровы і сыны дараблялі апошнія замовы гэтага года — набор кухні для пані белай коткі Алены і лаўкі для новага храма разам з дзіцячым ложкам для сям’і Мядзведзікавых — чакаюць яны малога мішку. На пошту да пана Ваўка прыйшоў падарунак з далёкай і сонечнай Іспаніі. Атрымаўшы паштовае запрашэнне, ён хуценька нацягнуў спартыўны касцюм і на лыжах выбег у кірунку моста. Воўк меў добрага знаёмага, які працуе ахоўнікам на караблі і яны мелі тыдзень на пастой у порце Кадзіс каля Севільі. Спадар Веласкес быў добрым катом, які нёс службу на гандлёвых суднах са збожжам ці іншымі прадуктамі і не прапускаў ні адной мышы ці якіх іншых шкадліўцаў-грызуноў. Звычайна не меў нічога дрэннага ў жыцці да іх, але служба гэта служба. Зыгмунт, калі быў яшчэ як і ўсе ў дзяцінстве шумным і непаслухмяным ваўчанём, пайшоў на раку па свежым тонкім лёдзе і калі апынуўся на сярэдзіне, раптам пайшлі трэшчыны. Цудам нейкім аказаўся побач бацька Віласкеса, які з сынам шпацыравалі берагам ракі. І выцягнулі, і вярнулі да жыцця Зыгмунта. Усяго пару секунд і каты скокнулі па тонкім лёдзе, расцягнуліся, каб не праваліцца і лапамі выцягнулі малое тады ваўчаня. Веласкес тады меў наша імя Васіль. А яго бацька працаваў на мясцовай цукерачнай (...) |