Ніва № 02 (3635), 11 cтудзеня 2026 г.

Беларускі народны каляндар 2026 год (ч.ІІ)

Алесь ЛОЗКА

Народны каляндар — гэта сістэма памятных дзён-хранонімаў (свят, ігрышчаў, абрадавых звычаяў, прысвяткаў, працоўных дзён), якія аблюстроўваюць прыродна-храналагічныя веды беларусаў і зафіксаваны ў вуснай традыцыйнай творчасці. Асобныя старадаўнія прыкметы надвор’я, якія звязаны з пэўнымі датамі календара, цяпер ужо страцілі сваю актуальнасць, святкаванні і даўняя абраднасць засталіся толькі ў гістарычнай памяці, а іншыя — у актыўным сучасным бытаванні.

Травень (май)

1. пт. Кузьма. «Май Кузьма з морквінай сустракае, а Пахом з гурком».

3. н. *Міраносцы. «На Міраносця п’яны бабы цігаюць адна адну за валосця».

4. п. Пачатак *Пераплаўнага (Чарвівага) тыдня. У агародзе не садзілі, каб не завяліся чэрві.

5. а. Ляльнік. Свята Лялі — дачкі Лады. «Благаславі, маці, / Ой, Лада, маці! / Вясну заклікаці...».

6. с. *Градавая, Пераплаўная серада. Засцерагаліся ад граду і дажджу. Юр’е. Свята жывёлы, яго першы выган на «юраўскую расу», абкурвалі кароў купальскімі зёлкамі, коням стрыглі грывы і хвасты. «Як дождж на Юр’я — хлеб будзе і ў дурня». На Тураўшчыне праводзілі «Юраўскі гарагод», абрад «Страла» — у паўднёвых раёнах .

7. ч. Алісей. «Прыйшоў Алісей — авёс пасей». Бабскія розбрыкі. Скокі жанчын і качанне па зямлі дзеля ўрадлівасці.

8. пт. Станіслаў. «Сей лён на Станіслава — вырасце як лава». Марк. «Дождж на святога Марка — дык зямля, як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF