Ніва № 02 (3635), 11 cтудзеня 2026 г.
Фінісаж кірмашу «Дзеці дзецям»Міхал ІВАНЮК«Дзеці дзецям» — ініцыятыва, пра якую мы пісалі ў перадапошнім лістападаўскім нумары «Нівы». Гэта сумесная праца дзяцей, сабраных вакол мастачкі і настаўніцы Таццяны Савіч, якая разам са сваімі вучнямі арганізавала кірмаш малюнкаў і графікі сваіх і сваіх дзяцей. Палова сабраных на кірмашы грошай будзе выкарыстана на падарункі дзецям з шасці сем’яў былых або цяперашніх палітычных зняволеных, а другая палова — на іх уласныя патрэбы. Роўна праз месяц пасля адкрыцця выставы 16 снежня адбылося афіцыйнае закрыццё. Прысутныя дзеці адкрылі скрынку, дзе збіраліся грошы за іх працу, і падлічылі сабраныя грошы. Яны таксама атрымалі сваю долю і сімвалічныя пачачкі ад Беларускага хабу «Новая Зямля». Старшыня праўлення фонд „Хаб «Новая Зямля»” Надзея Салаўёва Надзея падкрэсліла: — З пачатку кірмашу прайшоў цэлы месяц, і за гэты час выставу ў нашай сядзібе наведала шмат людзей, не толькі беларусы і ўкраінцы, але і палякі — жыхары Беластока. Яны былі ўражаны вашай працай і вашай гатоўнасцю зрабіць свой унёсак. Спадзяюся, што гэта не будзе аднаразовая падзея, якую мы разам арганізавалі ў «Chill Time Club Białystok». Акружаная ўпрыгожанай каляднай ёлкай Таццяна Савіч уручыла сваім вучням памятныя дыпломы і падарункі. — Я рада, што змагла дапамагчы ў арганізацыі кірмашу і паказаць вам, як маленькія жэсты і нотка эмпатыі могуць прынесці крыху шчасця і палепшыць жыццё чалавека. Я лічу, што гэта не будзе (...) |