Ніва № 02 (3635), 11 cтудзеня 2026 г.

Са снегам і марозам усё астатняе бляднее

Уршуля ШУБЗДА

Так, як я пісала ўжо ў сваім папярэднім артыкуле («Ніва» № 52 ад 28 снежня 2025 года) пад загалоўкам: Харчовы ланцуг канчаецца задніцай, а электрычны провад — на галаве пацука, так і надышоў Новы год. І сапраўды Мікола Тэсла быў сярод нас у калядную суботу, бо не было электрычнасці. Проста сядзелі пры свечках, як на крэсах у часы ІІ Рэчы Паспалітай.

Трэба сказаць, што тыя Каляды і той Новы Год даказалі, што сапраўды трэба цешыцца, што маем ток, гэта па-першае, а па-другое тым, што цягам апошніх гадоў зімы былі не такія строгія.

Але відавочна занадта быў для нас ласкавы папярэдні, і папярэдні, і яшчэ папярэдні год. Бо ўжо на вуліцах пачыналася змаганне. Спачатку між кіроўцамі на машыны. Хто мае гібрыдную, а хто старога дызеля, хто запраўляецца саляркай з усходу, а хто купляе газ... Пазней між кіроўцамі і веласіпедыстамі, бо калі няма дарожак, то веласіпедыст едзе сабе сярэдзінай, бо няма сцяжынкі; а як няма сцяжынкі, то ён мае права ехаць сярэдзінай шашы. Можа, хаця не мае шанцу з машынай, але магчыма гэта былі невыказна адважныя веласіпедысты-камікадзе, або проста тупыя людзі. Але на гэтым не канец, бо яшчэ і сышло на пешых, якія змагаліся за тратуары. І сабе хадзілі тратуарамі пасярэдзіне. Таму нервовая атмасфера цэлы час займала іншую прастору горада. Таксама і сёння, вяртаючыся з таварнай біржы на вул. Андэрса ў Беластоку з косткамі з малога баранчыка для паратавання (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF