Ніва № 02 (3635), 11 cтудзеня 2026 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (103). Новы пачатак у старым адзенні

Андрэй СЦЕПАНЮК

Якія словы павінны пачаць новы 2026 год, калі тых „новых” у жыцці было ўжо даволі шмат? Штораз выразней зліваюцца яны ў адну цэласць, якая так ганарова называецца „жыццём”. Але, пакуль ногі нясуць прынамсі ў тыя месцы, дзе можна задавальняць свае фізіялагічныя патрэбы (і не думайце, што я цяпер вульгарны, дык гэта таксама „жыццё”), то трэба рабіць нейкія планы на найбліжэйшыя 360 і яшчэ трошкі. Пачалося ўсё традыцыйна салютамі апоўначы (недарэчнасць, да якой многа гадоў таму назад і я прыклаў сваю руку ў Бельску, бо, здаецца, першы раз было гэта ў нас, калі я быў бурмістрам), а цяпер уважаю, што трэба мець наваскаваныя мазгі, каб цешыцца з гэтага грукату, калі за мяжою салют абазначае чарговы налёт дронаў і ракет, а і нашы меншыя браты — між іншым сабакі, —дастаюць у такія хвіліны —разрыву сваіх сабачых сэрцаў. Але, што зробіш, гульня ў жыццё трывае з самага пачатку нованароджанага года. Ужо можа лепш і не пісаць пра крывадушнасць многіх „намоленых” вернікаў адной з добра нам вядомых канфесій, якія ў навагоднюю ноч усё выпіваюць і ўсё „пажыраюць”, каб з першага дня новага года да студзеньскіх Каляд, трымаць строгі пост, а асабліва моцна дапамагае ў тым „паслясільвестравае” пахмелле, якое па-польску называецца „kac”. Але, гэтая крывадушнасць выявіцца ў новым годзе яшчэ не адзін раз, глядзеўшы на разыходжанне ў тым выпадку таго, што гаворыць сэрца, з тым што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF