Ніва № 02 (3635), 11 cтудзеня 2026 г.
З месца ў КаракасУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧГод ірвануў, як кажуць, з месца ў кар’ер, дакладней у Каракас. ЗША правялі звышхуткую дэсантную спецаперацыю, арыштавалі і вывезлі з Венесуэлы тамтэйшага дыктатара Нікаласа Мадуру разам з яго жонкай, не меншай, а можа і большай дзяржаўнай злачынцай. Цяпер гэтая краіна Лацінскай Амерыкі напэўна будзе мяняць свой сацыялістычны курс, які давёў яе народ да шматмільённай эміграцыі і масавага голаду. Паводле даных Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ААН, з 2014 года Венесуэлу пакінулі каля сямі мільёнаў семсот тысяч чалавек, што складае каля 20% насельніцтва краіны. Цяпер жа Венесуэла атрымлівае доўгачаканы шанц на дэмакратызацыю і развіццё. Пакуль няма ўпэўненасці, што яна ім скарыстаецца, але ж сітуацыя істотна змянілася. Венесуэла — баліварыянская рэспубліка з ранейшай дэмакратычнай традыцыяй. Шанц у тым, што спакваля сённяшняя ўлада пачне працэсы лібералізацыі і ўрэшце краіна выруліць на дэмакратычныя рэйкі мірна і эвалюцыйна. Наколькі я разумею, ЗША катэгарычна не хочуць грамадзянскай вайны ў Венесуэле (што было б кепска для ўсіх), таму і была такая «хірургічная» спецаперацыя. Калі выразаецца галоўная «пухліна», то «арганізм» можа паздаравець (хоць не факт, канешне). Менавіта ў гэтым шанц. ЗША хочуць укласціся сур’ёзна ў эканоміку Венесуэлы з узаемнай выгадай. Ну, але канешне камуністы-сацыялісты ўсіх масцей зараз галосяць і крычаць пра пагрозу амерыканскага «рабства» і капіталістычны (...) |