Ніва № 02 (3635), 11 cтудзеня 2026 г.

ХХІ Фотаконкурс «Падляшша ў аб’ектыве»

Аляксей МАРОЗ

На ХХІ выпуск Фатаграфічнага конкурсу імя Віктара Волкава «Падляшша ў аб’ектыве», які арганізуе Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы, 182 фатографы даслалі ажно 499 прац. З іх ліку былі вылучаны 62 здымкі, якія можна паглядзець на выставе ў Гайнаўскім белмузеі на працягу года. Пераможцамі сталі тры аўтары здымкаў, а дзесяць атрымалі вылучэнні. Падвядзенне вынікаў фотаконкурсу, уручэнне ўзнагарод пераможцам і адкрыццё выставы фатаграфій адбылося 14 снежня ў Гайнаўскім белмузеі.

Мерапрыемства адкрылі ў кіназале музея дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк і члены конкурснай камісіі Тамаш Класоўскі і Міхал Косць, якія ўручылі пераможцам конкурсу ўзнагароды і дыпломы. Конкурсу быў арганізаваны пад ганаровым патранатам маршалка Падляшскага ваяводства, старасты Гайнаўскага павета і бургамістра Гайнаўкі.

— Узровень прэзентаваных фатаграфій падымаецца і відаць, што фатографы паглыбляюцца ў тэмы, якія фатаграфуюць. Звяртаюць яны ўвагу на прыроду, сакральныя тэмы і будаўніцтва. Сфарміравалася моцная група фатографаў, якія гадамі прымаюць удзел у нашым конкурсе. Першую ўзнагароду атрымаў здымак з зубрамі, на якім відаць дынаміку і рух, — сказаў фатограф, член журы конкурсу Тамаш Класоўскі.

Першую ўзнагароду за здымак з зубрамі, якія змагаюцца паміж сабой, атрымаў Яраслаў Клей з Саколкі.

— Я сфатаграфаваў зуброў, якія былі ў руху, каля Кнышынскай пушчы. Гэта было (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF