Ніва № 01 (3634), 4 cтудзеня 2026 г.
«Яўгеній Евец. Час і людзі» (ч. ІІ)Аляксей МАРОЗУ Гарадской публічнай бібліятэцы ў Бельску-Падляшскім 12 снежня адбылася прэзентацыя новых выданняў Музея малой айчыны ў Студзіводах — новага зборніка паэзіі і прозы Жэні Мартынюк «Князева гара» і кнігі Дарафея Фіёніка «Яўгеній Евец. Час і людзі». Прэзентацыя кнігі Дарафея Фіёніка «Яўгеній Евец. Час і людзі» распачалася з паказу фельетона «120 гадоў Яўгенія Еўца». — На святкаванне 120-годдзя з дня нараджэння Яўгена Еўца спецыяльна на наша запрашэнне прыехала яго найбліжэйшая сям’я — унучка Таццяна Салагуб з мужам Кірылам і дзяцьмі. Сям’я Еўцаў выехала з Бельска ў ліпені 1944 года ў сувязі з наступам Чырвонай Арміі, паколькі апасалася прыходу сюды камуністаў. І так распачаўся перыяд жыцця сям’і Еўцаў у эміграцыі. Спачатку ў Германіі вёў ён музычную дзейнасць, а пасля 15 гадоў Яўген Евец жыў у Марока, дзе створаны ім славянскі праваслаўны хор дабіваўся вялікіх поспехаў у канцэртных залах і рабіў запісы на мараканскіх тэлебачанні і радыё. У 1963 годзе Яўген Евец з сям’ёй пераехаў у Парыж, дзе працягваў музычную і педагагічную дзейнасць. Вёў хор Сабора святога Аляксандра Неўскага і вялікі маладзёжны хор, у якім займалася больш за 60 харыстаў. Хор выконваў царкоўную музыку і класічную музыку расійскіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў. Яўген Евец вёў інструментальныя калектывы і быў вядомы ў 1960-1980-х гадах мінулага стагоддзя ва ўсёй Францыі, дзе выступаў са сваімі харамі ў найбольш (...) |