Ніва № 01 (3634), 4 cтудзеня 2026 г.

Беларускі народны каляндар 2026 год

Алесь ЛОЗКА

Народны каляндар — гэта сістэма памятных дзён-хранонімаў (свят, ігрышчаў, абрадавых звычаяў, прысвяткаў, працоўных дзён), якія аблюстроўваюць прыродна-храналагічныя веды беларусаў і зафіксаваны ў вуснай традыцыйнай творчасці. Асобныя старадаўнія прыкметы надвор’я, якія звязаны з пэўнымі датамі календара, цяпер ужо страцілі сваю актуальнасць, святкаванні і даўняя абраднасць засталіся толькі ў гістарычнай памяці, а іншыя — у актыўным сучасным бытаванні.

Сістэматызаваны беларускі народны каляндар у складзе з велікодна-валачобнымі песнямі, якія ў строгай храналагічнай паслядоўнасці апісваюць традыцыйныя прысвяткі і святы, у тым ліку тыя, што закансерваваліся ў непараўнальных паэтычных узорах як Навагоддзі/Навалецці, з’яўляецца нашым шэдэўрам і фенаменальнай з’явай сусветнай нематэрыяльнай культуры. Акрамя таго, валачобныя песні, што выконваліся на Вялікдзень, тагачасны Новы год/лета, уяўляюць сабой паэтычны каляндар, падобнага якому няма сярод традыцый народаў зямлі.

У народным календары на 2026 год прадстаўлены асноўныя святы і прысвяткі з кароткімі тлумачэннямі, прыкметамі, прымаўкамі, урыўкамі з валачобных песень і г.д. Дні, якія адзначаюць беларусы-католікі, выдзелены курсівам. Зорачкай /*/ пазначаны святы «рухомай» царкоўнай пасхаліі, што не маюць сталага месца ў годзе.

У 2027 Вялікдзень у католікаў будзе 28 сакавіка, у праваслаўных — 2 траўня, а Радаўніца 11 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF