Ніва № 01 (3634), 4 cтудзеня 2026 г.

КАЛЯДНЫ МАНІФЕСТ

Алесь КРЫЖЭВІЧ

У свой час народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч у невялічкім вершы вельмі трапна і ёміста перадаў калядны дух, які суправаджаецца прыемным пахам каўбас і насычаны магічнасцю, бо ў калядны час заўсёды ўсе чакаюць цуды, прыемныя здарэнні і іншага кшталту чараўніцтва. Наогул калядная традыцыя адна з тых яскравых з’яў нашай традыцыйнай культуры, якая можа сімвалізаваць Беларусь. Наш беларускі народ часта выжываў у неспрыяльных умовах, аднак жыве і дагэтуль, нягледзячы на масавыя палітычныя рэпрэсіі, знішчэнне грамадзянскай супольнасці і запалохванне людзей за мінімальнае выказванне ўласнай думкі. А ўсё таму, што заўсёды добра Каляды святкавалі і з году ў год калядоўшчыкам пачастункі давалі, казу адпайвалі, каўбасу на рогі ёй вешалі, а госці божыя шчасця гаспадарам жадалі, добрыя песні ім пелі. Калядная традыцыя да сёння яшчэ часткова актуальна для людзей старэйшага веку, асабліва ў вёсках, бо тыя па маладосці некалі самі былі ў калядоўшчыках. Ды і сярод нацыянальна-патрыятычных моладзевых колаў успрымаецца вельмі сур’ёзнай і важнай падзеяй у каляндарным цыкле. Сапраўды Каляды — унікальнае свята, якое прарастае сваімі каранямі ў дахрысціянскі містычны свет, з’яўляецца важнай традыцыяй, што ўмацоўвае нашу ідэнтычнасць і не дае забывацца на тое, хто мы ёсць.

У шэрагу райцэнтраў, а таксама мястэчак і вялікіх аграгарадкоў да сёння нават на дзяржаўным узроўні праводзяцца калядныя святкаванні, паказваюцца невялічкія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF