Ніва № 01 (3634), 4 cтудзеня 2026 г.

Каляды ў чароўным лесе. Частка 3. Коцікі-клубочкі

Уладзімір РАМАНОВІЧ

Вавёрка Наста, якая жыве ў комплексе „Моцнае дрэва”, мае шмат цікавых Махнатых суседзяў. Рудыя, і чорна-белыя, колеру дыму і маладой ясна-шэрай хмаркі — усе маюць кіпцюры і хвасты. Заможны такі кашачы раёнчык.

Наста нядоўга хадзіла на сустрэчу ўласнікаў кватэр, дзе яны абмяркоўвалі планы па ўпрыгожанні тэрыторыі.

— Ой, які прыгожы швэдрык з узорам, — запыталася яна ў важнай на выгляд кошкі.

— Гэта мы такія вяжам, — прамурлыкала працяжна спадарошка.

— Цудоўны, вам так пасуе. У чырвоны узор уплецены белым, такі калядны матыў! А як вас завуць і дзе знайсці пасля сустрэчы?

— Котка Ядвіга. Мы робім такія рэчы цэлай вялікай сям’ёй. Мая мама навучыла сястру і мяне, а заўтра буду рабіць майстэрню для сваіх дзетак. У мяне іх шасцёра. Пакуль вучацца прадзіва размотваць і зноў у клубок матаць — хтосьці ўжо робіць першыя крокі.

— А я не бачыла раней такіх рэчаў. А можна да вас завітаць? — вавёрачка хацела замовіць ці падвучыцца таму рамяству. — Вось нешта для сябра...

— Калі ласка. Толькі захапіце цярплівасць да навукі.

Па доме паміж паверхамі, калі быў халодны зімовы час, насіліся малыя кацяняткі. Яшчэ не час да школы, таму мяў і клубы пылу перыядычна ўзнікаюць на адной з пляцовак вялікага дому.

Але само «Моцнае дрэва» спраектавана так, што для гульняў адведзена спецыяльная шахта з амаль празрыстымі сценкамі паміж лесвіцамі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF