Ніва № 01 (3634), 4 cтудзеня 2026 г.

Пошукі і знаходкі. Язэп Варонка — знакаміты беларус Беласточчыны

Сяргей ЧЫГРЫН

Кожная новая інфармацыя пра былога старшыню ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі, міністра замежных спраў БНР, міністра ўнутраных спраў БНР і міністра беларускіх спраў Летувы Язэпа Варонку (1891-1952) папаўняе вянок памяці пра вялікага беларуса Беласточчыны.

У рукапісным фондзе 21 (спр. 732-735) Навуковай бібліятэкі Акадэміі Навук Літвы захоўваюцца рэдкія матэрыялы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Язэпа Варонкі ў 1919-1921 гадах. Цікавым дакументам з’яўляецца біяграфія беларуса на рускай мове. У ёй падрабязна распісаны ўсё, чым займаўся, дзе працаваў, што выдаваў Язэп Варонка напачатку ХХ стагоддзя. Прапаную чытачам яго біяграфію з Віленскага архіва ў перакладзе на беларускую мову.

«Іосіф Якаўлевіч Варонка (Юрый Вегаў) — былы член Петраградскага літаратурнага таварыства (1913), Усерасійскага літаратурнага таварыства (1914), Таварыства пісьменнікаў для дапамогі ахвярам вайны (1915-1917). Былы рэдактар „Воскрестной вечерней газеты”, „Столичных вестей”, сябра рэдакцыі „Caudeamus’А”, „Аrs’а”, „Зрителя” і іншых.

У 1917 годзе быў сябрам спецыяльнай нарады па падрыхтоўцы праекта палажэння па выбарах на Усерасійскі ўстаноўчы сход, затым сябрам Маскоўскага Дзяржаўнага сходу, Петраградскага дэмакратычнага сходу і сябрам Савета Расійскай рэспублікі.

У снежні 1917 года паехаў з Петраграда ў Беларусь, дзе пачаў працу са старшынства ў Радзе і ў Выканаўчым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF