Ніва № 01 (3634), 4 cтудзеня 2026 г.
Вершаўчытальня Андрэя Сцепанюка (102). Калядная адчужанасцьАндрэй СЦЕПАНЮКІ прыйшлі чарговыя Каляды. З рознакаляровымі святочнымі аздабленнямі, з радаснымі тварамі дзяцей і многімі пахамі, якія адчуваюць тыя, якім вярнуўся той жа пах пасля цяжка знесенага каранавіруса. Хаця, трэба выразна сказаць, што ўся гэтая знешняя абалонка ў студзені 2026 года, гэта адкіды ад тых жа святкаванняў, якія мелі месца напрыканцы снежня года 2025. Бо, не так зноў многа засталося ў свеце месцаў, дзе Раство Хрыстова адзначаецца паводле юліянскага календара. Нават ва Украіне большасць праваслаўных святкуе ў снежні, каб не мець нічога супольнага з рускай традыцыяй. А чаму так сталася не трэба надта доўга паясняць. Але, ці ў нашым, беларуска-праваслаўным асяроддзі на Беласточчыне не было так заўсёды? Дык, яшчэ не так даўно, за „камуны”, да якой з такой настальгіяй некаторым хочацца вярнуцца, аб тым што прыйшлі праваслаўныя Каляды ведалі тыя, якія іх адзначалі, сродкі масавай інфармацыі заўважалі толькі тыя святы, якія святкавалі каталікі, і ў поцемках „сапраўдныя камуністы”. Здаецца, у адным з фільмаў Барэі пры калядным стале прадстаўнікі „народнай улады” замест калядак спявалі „Падмаскоўскія вечары”. І напэўна цяжка зразумець гэта цяперашнім вучням, што быў час, калі на самыя вялікія праваслаўныя святы трэба было нармальна ісці ў школу, нават у асяроддзях, дзе ў той жа школе 100, або 99 адсоткаў вучняў і настаўнікаў былі праваслаўнымі. І выходзілі з гэтага штодзённыя (...) |