Ніва № 01 (3634), 4 cтудзеня 2026 г.
Прайшоў год (ч. ІІІ)Андрэй СЦЕПАНЮКНа шчасце, як меншасць існуем яшчэ ў галіне культуры. І варта было звыш дваццаці гадоў намагацца прадстаўнікам беларускай меншасці ў стварэнні Цэнтра беларускай культуры як адзінкі падначаленай ваяводскаму самакіраванню. Шматлікасць дзеянняў накіраваных так да прадстаўнікоў меншасці, як і дыяспары паказвае, як важным для захавання нашага існавання на Падляшскай зямлі становіцца ЦБК. Нават культура ў аматарскім выкананні патрабуе прафесіяналаў, якія ёй дапамогуць. І патрабуе грошай, бо ў свеце, у якім жывем, тыя ж бываюць неабходнымі. А праблемы і беларускіх арганізацый і „Нівы” і „Радыё Рацыя” ў гэтай галіне неверагодныя. І калі далей не будуць гэтага разумець еўрапейскія, амерыканскія, польскія ці чорт ведае яшчэ іншыя дэцыдэнты, то будзе нам капец. Мой тэкст, зразумела, вельмі суб’ектыўны, бо і такім ён меў быць. Калі ў жыцці пераходзіш ужо мяжу сталасці (а можа і старасці), не трэба табе ўжо разглядацца па баках і баяцца таго, што хтосьці цябе пакрытыкуе, ці ў цёмным завулку палічыць табе косці. Гэта і так можа здарыцца, што б ты і не рабіў і каму не хацеў бы падлашчыцца. І таму трэба яшчэ глянуць ужо толькі з летапіснага абавязку на падзеі, якія мелі месца ў 2025 годзе (выбар таксама суб’ектыўны). А выберу толькі па адной падзеі з кожнага месяца: Студзень — так званыя „прэзідэнцкія выбары” у Беларусі (дайце мне кагосьці, хто верыў у іх іншы рэзультат); Люты — Лаўрэатам Літаратурнай (...) |