Ніва № 01 (3634), 4 cтудзеня 2026 г.

Наперад у год «вогненага каня»

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Мінуў чарговы каляндарны адрэзак і людзі зноў з надзеяй зазіраюць у Новы год. Усё ў адпаведнасці са старажытнай мудрасцю — пакуль дыхаем, спадзяемся. Праўда, з гадамі рамантычныя і светлыя мары ўсё часцей змяняюцца на рэалістычнае і халоднае асэнсаванне сутнасці гэтага свету, яго жорсткасці і прагматычнасці. Жыць у ілюзіях гэтак жа шкодна, як і жыць без надзеі. І таму людзі ўсё ж загадваюць жаданні, але стараюцца быць стрыманымі ў чаканні іх спаўнення. Напэўна такая aurea mediocritas найбольш адпавядае выжывальнасці псіхалагічна і фізічна ў такі цяжкі для ўсяго свету перыяд.

Сцэнарыі істотнай і рэзкай змены сітуацыі да лепшага ў Беларусі ў 2026 годзе пакуль не праглядваюцца. Хіба толькі нечакана прыляціць які-небудзь «чорны лебедзь» у выглядзе раптоўнага канца каго-небудзь з двух дыктатараў «саюзнай дзяржавы». Тады ўсё можа прыйсці ў рух і прывесці да самых розных сцэнарыяў. Пакуль жа выглядае на тое, што палітычныя рэпрэсіі і брак малейшых грамадзянскіх свабод у Беларусі будуць працягвацца, а залежнасць ад Масквы толькі расці. Фактарам надзеі ёсць толькі пэўная зацікаўленасць ЗША ў Беларусі. Калі гэта будзе эканамічны інтарэс, то яго прысутнасць дае патэнцыйную надзею на перамены ў перспектыве.

Што датычыць захопніцкай вайны Расіі ва Украіне, то праўдападобна, што амерыканская адміністрацыя Дональда Трампа, чым бы яна ні кіравалася, урэшце даможацца мірнага замірэння. Але пакуль (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF