Ніва № 01 (3634), 4 cтудзеня 2026 г.

Багаты фінал «Дэбюту»

Міра ЛУКША

28-ы выпуск Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы «Дэбют» завершаны! Ад яго пачатку, сарганізаванага «Нівай» пры падтрымцы Міністэрства адміністрацыі і ўнутраных спраў Польшчы і ў апошні час Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства, прыняла ў ім удзел больш за тысяча аматараў роднага слова з Падляшша і цэлай Польшчы. Конкурс — вядома — узнагароды і вылучэнні, але прэстыжны таксама ўдзел у ім і друк сваіх твораў на старонках роднага часопіса і далей. Бо творчасць на беларускай мове ўдзельнікаў, з якіх выраслі філолагі, настаўнікі, журналісты і літаратары, але і «звычайныя» чытачы, вельмі значная з’ява для беларускай культуры ў цэлым. Дэбютанты — і школьнікі, і часам у вельмі спелым узросце — у ліку 46 удзельнікаў было іх 16 асоб, прыслалі былі ў «Ніву» восенню мінулага года шмат вельмі добрых твораў, з якіх некаторыя ўжо можна прылічыць да здабыткаў беларускай літаратуры! А напэўна да здабыткаў беларускай душы — адважнай і ўражлівай, чулай і надзейнай. Урачыстае завяршэнне конкурсу, з адмысловым канцэртам удзельнікаў конкурсу іх сяброў з Гайнаўскага дома культуры «Званкі» пад апекай удзельніцы конкурсу ад самага пачатку Веры Масайла адбылося 23 снежня па Варшаўскай 11 у Беластоку. Была паўнюткая зала дэбютантаў, іх бацькоў, настаўнікаў, сяброў, калег і суседзяў, якія знаёміліся паміж сабой, чыталі, частаваліся і спявалі разам са «Званкамі». Сярод іх бачым новых удзельнікаў змагання і працы разам з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF