Ніва № 52 (3633), 28 cнежня 2025 г.

«Князева гара» — новы зборнік Жэні Мартынюк

Аляксей МАРОЗ

У Гарадской публічнай бібліятэцы ў Бельску-Падляшскім 12 снежня адбылася прэзентацыя новых выданняў Музея малой айчыны ў Студзіводах — новага зборніка паэзіі і прозы Жэні Мартынюк «Князева гара» і кнігі Дарафея Фіёніка «Яўгеній Евец. Час і людзі».

Публіку, якую склалі жыхары Бельска-Падляшскага, Зубава і Кнаразоў, прывітаў у бібліятэцы старшыня Аб’яднання «Музей малой айчыны ў Студзіводах» Дарафей Фіёнік і коратка расказаў пра сваю выдавецкую дзейнасць. Сярод публікі былі, між іншым, новаабраная войт Бельскай гміны Кацярына Карыцкая і дырэктар Самастойнага публічнага Прадпрыемства аховы здароўя ў Бельску-Падляшскім Пётр Сельвясюк.

У пачатку спаткання публіка паслухала песню на словы Жэні Мартынюк «Плачуць царкоўныя свечы», у выкананні хору, якога дырыжорам і заадно аўтарам музыкі да песні быў Ірыней Лаўрашук. Пра зборнік «Князева гара» Жэні Мартынюк і яе ранейшую творчасць расказвала прафесар Галіна Тварановіч, літаратурная рэдактар кнігі і аўтар уступу да зборніка.

— У пачатку кнігі ёсць верш, які і даў назву кнізе «Князева гара» — назву сімвалічную і вельмі прамую. У «Князевай гары» адкрываюцца ўраджэнцы Зубава, далягляды прошласці, сапраўднае, прышласць і далягляды вечнага, да чаго мы ўсе прызваныя імкнуцца, якія хораша адчуваюцца паэтэсай Жэняй Мартынюк. Аб духоўных даляглядах сведчыць кранальная песня, якую мы паслухалі. Гэта верш натхніў на стварэнне такога (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF