Ніва № 52 (3633), 28 cнежня 2025 г.

Паштоўка „З Новым годам” ад „Нівы” і БГКТ

Сяргей ЧЫГРЫН

Амаль 70 гадоў таму рэдакцыя нашай „Нівы”, разам з калектывам БГКТ, шмат віншавалі сваіх сяброў і знаёмых з рознымі святамі прыгожымі беларускімі паштоўкамі. Пра гэта нагадалі некалькі паштовак, якія захоўваюцца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў у фондзе пісьменніка Пятра Глебкі (ф. 24, воп. 1, адз. зах. 950) Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі ў Мінску. Гэта паштоўкі з Першамаем, з гадавінай рэвалюцыі, а таксама „З Новым годам”. Тэкст на паштоўках быў звычайны і просты. Вось як, напрыклад, віншавалі з новым годам Пятра Глебку ў 1956 годзе:

Беласток, 24 снежня 1956 г.

Паважаны Пятро Глебка!

З выпадку Новага 1957 года Галоўнае праўленне БГКТ шле Вам самыя шчырыя прывітанні і сардэчныя пажаданні.

Старшыня БГКТ А. Давідзюк, Сакратар БГКТ А. Казёл.

А вось невялікі віншавальны тэкст, адрасаваны беларускаму пісьменніку ў снежні 1965 года:

Шаноўны Пятро Глебка!

Віншуем Вас з Новым годам. Жадаем Вам поспехаў у працы і асабістым жыцці.

ГП БГКТ і рэдакцыя тыднёвіка „Ніва”.

Прапаную чытачам „Нівы” „ніўскую” навагоднюю паштоўку 1960-х (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF