Ніва № 52 (3633), 28 cнежня 2025 г.

Каляды ў чароўным лесе

Уладзімір РАМАНОВІЧ

Частка 1. Паставіць на ногі. Жылі-былі ў чароўным лесе жывёлы, якія маглі размаўляць па-свойму, хадзіць у госці адзін да аднаго ды сябраваць. Кожны займаўся справай: хто на працу, хто ў школу, а маленькія — у сад. І вось некалькі маленькіх гісторый я табе распавяду, каб паказаць, што адбываецца ў нашых герояў за некалькі тыдняў да Каляд, як яны падрыхтаваліся да зімы і пра іх адносіны.

А хто тут ёсць з цікавых у нашым раёне. Вось вожык Антось у цёплых рукавічках! Нядаўна купіў на рынку плецены кошык-заплечнік. А ў ім бульбіны добрых памераў і морква з часнаком ды цыбулькай, трошкі грыбоў. Разам з жабкай Марысяй яны ідуць да хворага трусіка Сямёна зварыць супчыку і перавесці разам час. Антось у прыгожым калючым кажушку падышоў да доміка-грыба, які накрыла тоўстай коўдрай снегу і пагрукаў у дзверы.

— Сямён, гэта мы, — сказала Марыся.

— О, сябры! — дабыўшы ўсю моц голасу ледзь чутна вымавіў наш хворы. — Ну што вы ў такі холад?

— Будзем цябе лекавы, суп варыць і на ногі ставіць. Маем сакрэтны складнік! — падбадзёрыў Антось, здымаючы рукавіцы і паціснуўшы руку трусіку.

Памыўшы рукі, наша жабка Марыся надзела фартух і пачала займацца гатаваннем. Мыла і рэзала гародніну да стравы. Антось тым часам агледзеў печ, падкінуў дроў, памыў падлогу і дапамог пераапрануцца Сямёну ў сухую вопратку.

Пакуль супчык варыўся і набіраў лекавай моцы, Марыся пазбірала ў доме трусіка смецце (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF