Ніва № 52 (3633), 28 cнежня 2025 г.

Харчовы ланцуг канчаецца задніцай, а электрычны провад — на галаве пацука

Уршуля ШУБЗДА

У калядны час варта задумацца над пажаданнямі, якія перадаваць будзем нашым родным і блізкім. Усяго найлепшага — гэта класічны нейтральны стандарт, які можа закрыць далейшыя разважанні, але... Без вялікай філасофіі можна сцвердзіць, што тое лепшае для кожнага абазначае іншае, а часам, на жаль, бывае і так, што лепшае і найлепшае для другога чалавека, гэта горшае і горшае іншаму. А чалавек без меры можа яшчэ і гэтым сабе зрабіць крыўду і далей крыўдзіць іншых людзей. Ну, не так павінна функцыянаваць ці то сям’я, ці месца працы, ці грамадства.

Сёлетні снежань не прынёс белага пуху з нябёс, але даў тры гандлёвыя нядзелі. Магчыма, дае гэта тое, чаго патрабуе большасць. А і так пазней чуваць нараканне, а калі яго няма, то можа нават і горш, бо невядома чаго людзі ходзяць такія злосныя ў той «магічны час», і ў «час прымірэння і любові» робяць проста для сябе маленькія непрыемнасці. Здзіўляе факт адкуль бярэцца ў чалавека патрэба, каб от так проста нашкодзіць. Відаць, такі менталітэт.

Аднак, ходзячы па гандлёвых галерэях ці некаторых большых маркетах, можна сябе адчуць засыпаным усім «дабром», якое здаецца, што ўжо не месціцца на крамных паліцах і ў магазінах. Усе ідэалогіі no fast, no waste, no profit, якія на самой справе прамаваў Захад, значыць той, які ўцягвае ў кансумпцыйную піраміду смецця, не працуюць. Спажывецкі лад жыцця давёў да нейкай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF