Ніва № 52 (3633), 28 cнежня 2025 г.
З беларускага лета. На «Бандароўскай гасцёўні» ў 25 разМіра ЛУКШААктыў з наваколля міхалоўскіх Бандароў запрасіў быў у ліпені ў 25 раз на беларускі фэст. Адбываліся тут з паўстагоддзя памятныя беларускія фэсты, ад больш за два дзясяткі ён — «Бандароўская гасцёўня», — як выдумаў яго светлай памяці Віктар Бура з блізкіх Рыбакоў, шчыры дзеяч на беларускай ніве. Ладзіць яго непадалёк берага Семяноўскага вадасховішча, у бандароўскім «амфітэатры» перад адкрытымі палеткамі, за блёкамі перасяленцаў з залітых вёсак на адноўленым «аседлі», разам з Беларускім грамадска-культурным таварыствам, вядома, пры падмацоўцы перш за ўсё Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, Гміннага цэнтра культуры ў Міхалове, пажарнікаў і тутэйшых спонсараў. Колішнія беларускія фэсты ад дзесяцігоддзяў збіралі шматлюдную публіку тутэйшую і «зарэчанскую», і не называюць іх, як за рэчкай пры новым войце «патанцоўкамі пад лямпіёнамі», абы толькі не запахла беларускім, нашым. Тое «возера» пасярод гмін Нараўчанскай і Міхалоўскай, а закранула і Гарадоцкую, бо аж да Супрасля меў цягнуцца канал з вадой ад Нарвы. Незанятую пад мерапрыемства зямлю вярнулі, але тая сацыялістычная пабудова прынесла нямала гора, бо прапалі вёскі — хаты, людзі, словы. Тыя памяць і словы ратуе той, хто даклаў сваю руку да заліцця наваколля — Аляксандр Кардаш, родам з Навасад, і піша новую кнігу — «Як гаварылася ў нас па-навасадску». Прапалі... І не ўбачыла я на лавачках мінулагодніх сваіх (...) |