Ніва № 52 (3633), 28 cнежня 2025 г.
«Руіны Беларусі»Міхал ІВАНЮКУ панядзелак вечарам, 15 снежня г.г., выпала магчымасць сабрацца ў галерэі «Арсенал» на прэзентацыю кнігі-альбома пад назвай «Руіны Беларусі», падрыхтаванага Архівам VEHA. Само выданне было выдадзена галерэяй «Арсенал» сумесна з Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку. Дзякуючы ЦБК і гасціннасці галерэі «Арсенал», усе зацікаўленыя змаглі правесці вечар з галоўнымі стваральнікамі кнігі і яго выдаўцамі, якія распавялі пра сваю працу над альбомам. Яго стваральнікі абмеркавалі некалькі тэм, такіх як ідэя і канцэпцыя выдання, пра якую са свайго пункту гледжання распавяла Леся Пчолка, дырэктар Архіва VEHA, куратар праекта і фотарэдактар. Сваім поглядам падзяліўся мастак і аўтар эсэ да кнігі Уладзімір Грамовіч. ЦБК прадстаўлялі дырэктар Анатоль Вап і намеснік дырэктара Ілона Карпюк, якія мадэравалі мерапрыемства. Ася Хмыз, якая фізічна не прысутнічала на прэзентацыі, падзялілася сваімі меркаваннямі адносна даследчай і архіўнай працы. Яна раней запісала свае прамовы для ўдзельнікаў сустрэчы і, ствараючы гэты альбом, адказвала за каталагізацыю Архіва VEHA і апісанні архітэктуры, уключаныя ў публікацыю. Сустрэча пачалася з выступу Эвы Хацяноўскай, супрацоўніцы галерэі «Арсенал» і вядучай мерапрыемства. Пасля кароткага ўступнага слова яна перадала мікрафон мадэратару Ілоне Карпюк. Фармат сустрэчы быў цікавы тым, што за ёй можна было сачыць непасрэдна з галерэі «Арсенал», не знаходзячыся ў самой галерэі, праз (...) |