Ніва № 52 (3633), 28 cнежня 2025 г.
Прайшоў год (ч. ІІ)Андрэй СЦЕПАНЮКЗразумела, Беларусь жыве і за яе межамі. І свядома не напішу „Свабодная Беларусь”, бо, глядзеўшы на многіх палітычных яе прадстаўнікоў, час ад часу хочацца сказаць, што „савецкасць” бывае часта „станам розуму”. Ніколі не зразумею, чаму ў так цяжкім становішчы беларускай нацыі, а 2025 год толькі гэты стан пацвердзіў, яе „апазіцыйныя правадыры” не выцішылі, а толькі яшчэ раскруцілі свае сваркі. А проста трэба вучыцца ад іншых і паглядзець на іншыя народы, хаця б на палякаў, якія ў васьмідзясятыя гады ХХ стагоддзя хаця на хвіліну забылі пра непаразуменні і, дзякуючы супольнай барацьбе, знайшлі дарогу да свабоды. А потым, зноў маглі вярнуцца да закаранёных падзелаў, але робяць ужо гэта ў дзяржаве, якая скінула з сябе ярмо залежнасці. Але, не толькі палітыкай жывуць людзі. Тыя з беларусаў, якія апынуліся за межамі Бацькаўшчыны, далей у мінаючым годзе стараліся ўладкавацца ў новых умовах і па-першае пражыць годна, што ў свеце вялізных міграцыйных крызісаў не заўсёды бывае лёгкім. І хвала ўсім тым, якія апрача таго, што вымушаны змагацца за „быццё”, не забываюць і пра свае духоўныя карані. Можа не так іх зноў многа, але рады папаўняюцца, а калі ёсць прыклад, то і паслядоўнікі знойдуцца. І трэба аддаць гонар тым, якія ў вельмі цяжкіх эміграцыйных умовах пішуць і выдаюць беларускія кніжкі, спяваюць песні, арганізуюць акцыі падтрымкі і розныя культурныя імпрэзы, а нават звычайна карыстаюцца беларускай мовай, якая (...) |