Ніва № 52 (3633), 28 cнежня 2025 г.
Азіраючыся на 2025 годУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧАзіраючыся на кожны мінулы год, мы стараемся ўспомніць усё лепшае і як правіла пераносім свае няспраўджаныя ў многім надзеі на наступны каляндарны адрэзак. Бо лепшага амаль нічога не было, а добрага таксама зусім не зашмат. А між тым мінае роўна чвэрць ХХІ стагоддзя і адпаведна таксама 25 гадоў новага тысячагоддзя. Тут можна было б і пафіласофстваваць і паразважаць пра вечнае, але, як пісалі класікі, дамо неба птушкам і звернемся да нашых «табурэтак». Да зямных рэалій і надзённых праблем жыцця і выжывання. Год для беларусаў зноў быў цяжкім, і калі было абвешчана галасаванне на выбар слова 2025 года, то некаторыя прапаноўвалі назоўнік «безнадзейнасць». Урэшце выбралі слова «мяжа». Што таксама, канешне, яскрава адлюстроўвае нашы рэаліі: мяжа з Еўрасаюзам, «жалезная заслона» ад Захаду, нарэшце мяжа адчаю. Ну адным з нямногіх пазітываў сталася тое, што нарэшце мяжа не толькі зачынялася, але і адкрывалася. І калі з Літвой, у выніку прылёту метэазондаў і іншых разнастайных лятальных апаратаў з тэрыторыі Беларусі, напруга нарастала, то з Польшчай надышла пэўная «размарозка». Атакі нелегальных мігрантаў з боку Беларусі ў значнай ступені прыпыніліся, а галоўнае — у лістападзе пасля доўгага перапынку былі адкрыты два памежныя пераходы — Кузніца-Беластоцкая (быў зачынены ажно з лістапада 2021 года) і Баброўнікі (не працаваў з лютага 2023 года). Праўда, з іншага боку журналіст і дзеяч Саюза палякаў Беларусі (...) |