Ніва № 52 (3633), 28 cнежня 2025 г.
Ідэя і мастацкае беларускае слова перад усім — „Бязмежжа 2025”Андрэй СЦЕПАНЮК„Як добра вярнуцца ў пушчу...” — такія словы клаліся на вусны многім удзельнікам літаратурнага семінара „Бязмежжа”, які ў днях 17-19 снежня 2025 года быў арганізаваны Праграмнай радай тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва”, Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў і Беларускім саюзам у Польшчы на аграсядзібе „Бора-Здруй” недалёка Новага Ляўкова. Сапраўды, пасля пандэмійнай адсутнасці і двух гадоў беластоцкага блукання „Бязмежжа” вярнулася ў месцы, дзе многімі гадамі беларускае мастацкае слова злівалася з шумам пушчанскіх дрэў. Бо штосьці ёсць у іх неразлучнае, не імгненнае, а трывалае. Як сказаў Яўген Вапа — ініцыятар, нястомны арганізатар і гаспадар семінара, у задуме ад свайго пачатку семінар меў адбывацца ў месцах, дзе жыве беларуская ідэя, а людзі ставяцца да яе са зразуменнем і падтрымкай. І такой з’яўляецца Нараўчанская гміна, якая побач з Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы і Маршалкоўскай управай Падляшскага ваяводства падтрымалі арганізацыю семінара. А войт Нараўчанскай гміны Яраслаў Галубоўскі, які наведаў удзельнікаў спаткання, паказаў прыклады той жа жывой дзейнасці з перакананнем, што беларуская культура не можа зводзіцца толькі да фальклорнага запаведніка. І сёлетнія тры снежаньскія дні паказалі, што, нягледзячы на неверагодныя перашкоды і праблемы, беларуская культура слова жыве і трымаецца даволі добра, а тым толькі, чаго (...) |