Ніва № 51 (3632), 21 cнежня 2025 г.
Новы 2026 годМікалай ПАНФІЛЮКПаважаны спадар Яўген Вапа — галоўны рэдактар «Нівы» і ўсе працаўнікі роднай газеты, а таксама ўсе чытачы яе. Прыміце ад мяне самыя шчырыя і —найлепшыя навагоднія і святочныя пажаданні. Жадаю Вам усім многа шчасця, радасці, задавальнення, здароўя, поспехаў у асабістым жыцці, як і ў працы. Няхай Бог Вас усіх благаславіць! І чытайце пастаянна родную «Ніву»-нелянівую! Паважаны Спадар Яўген Вапа і ўся Рэдакцыя, а таксама Радыё Рацыя. Сардэчна дзякуй Вам, што Вы ўчынілі мне такі прыемны сюрпрыз, што выдалі ў кніжным выданні маю гісторыю пра Дубічы-Царкоўныя. І вялікае дзякуй спадару пісьменніку Міхалу Анрасюку, які рэдактарскі труд узяў на свае плечы, а карэктуру зрабіў Віталь Луба. —Яшчэ сардэчнае Вам маё падвойнае дзякуй! Каляды Каляды, Каляды! Будзем шчаслівы, рады; Ражджаство Хрыстова — Так гаворыць Слова; Бо Хрыстос радзіўся, Каб свет прыміраўся! У Віфліемскай будзе Шчасце, радасць усім прыбудзе. Ноч. У полі прабывалі пастухі, Для іх першы Нованароджаны быў блізкі, дарагі, Бо ангел ім гэту вестку аб’явіў І такі вялікі дар ім падарыў, Кажучы: «Ідзіце ў пячору, Там, дзе мо вы былі ўчора. І знойдзеце за парогам жывога Бога, А блізка вельмі туды дарога». І яны пайшлі І дзіцятка Ісуса там знайшлі. А маці Марыя Яго ў пялёнкі абвівала І ў яслях з любоўю (...) |