Ніва № 51 (3632), 21 cнежня 2025 г.

АДЗІНОТА

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ

Не таму, што над восенню лісцем кружляе самота,

Не таму, што кружляе самота над лёсам маім,

Не таму, што сядае

каханка мая

Адзінота

На калені мае і маўчыць невядома аб чым,

Не таму, што ў яе невыносна тужлівыя вочы,

У якіх, бы ў асенніх нябёсах, лятуць жураўлі,

І што ціха яна,

каб не чуў,

сёння плакала ўночы,

І што болем пакусаны ў кроў яе вусны былі,

Не таму, што яна

моўчкі рэчы на ранку збірае,

Аглядае пакой, ці забылася нешта, ці не,

Не таму, што сама

адзіноты ўжо больш не трывае,

І што кідае нават яна ў адзіноце мяне, —

Не таму!..

2

— А чаму? — запытаў я знямела,

спрабуючы ўспомніць:

чаму?

І ўспамінам знямелым

Праз краты

Праплыў у турму,

У палон да яе, у няволю спякотнага цела...

Як яна спакушала! Як прагла яна! Як хацела,

Каб я з ёю застаўся, каб я закахаўся ў яе!..

Ды пакуль яна ў лёхах турэмных са мной вар’яцела,

Як у яйку змяя, у каханні нянавісць саспела,

І ўпусціў я нянавісць у цёмныя лёхі мае...

... А цяпер

з адзінотай маёй

і нянавісці мне не стае.

3

— Я кахаю цябе... — мне Нянавісць юрліва шаптала, —

І цябе навучу ненавідзець мацней, чым кахаць.

І яна працякала па жылах, сабой наталяла

Так, як толькі Нянавісць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF