Ніва № 51 (3632), 21 cнежня 2025 г.

Саколка — на шляху Тызенгаўза, на шляху да пагранперахода

Уршуля ШУБЗДА

Саколка, можна сказаць, гэта адзін з самых папулярных гарадкоў, якія наведвалі беларусы нават па той простай прычыне, што ляжыць па дарозе ў Кузніцу, і далей у Гародню.

Але не толькі фуры мінаюць Саколку. Тут заўсёды вядуцца нейкія інтарэсы з усходам. Самая гісторыя звязвала абодва бакі. Нават зараз, пасля доўгай ізаляцыі, Саколка і так больш усходняя, чым еўрапейская.

Саколку з Гародняй меў назаўсёды звязаць шлях Тызенгаўза, які быў вельмі шумным праектам. Сам Антоні Тызенгаўз лічыцца дойлідам Саколкі і Гародні, а ў ХХІ стагоддзі яго прозвішча мела нанава даказаць культурныя сувязі абодвух гарадоў.

Юбілейнае возера па беларускім баку мела даваць адпачынак стаміўшымся веласіпедыстам, які сюды мелі даехаць веладарожкай з самой Саколкі. Дарожкі не з’явіліся, а неўзабаве закрылі нават і дарогі для легкавікоў і аўтафураў. І тут можна паставіць сабе біблейскае пытанне: «Ці можа вярблюд прайсці праз ігольнае вушка?». Сваёй фуры ніхто пакідаць не хоча, таму вярблюды шукалі іншых шляхоў — праз Літву напрыклад, каб не страціць усяго. Пры нагодзе дальнабойшчыкі даказваюць натуральную, і як аказваецца, адну магчымую сувязь паміж двума бакамі — гандаль. Без розніцы, ці міжнародны — такі на вялікіх фурах, ці на сваіх прыватных легкавых машынах, або глыбокіх кішэнях ці месцах пад спадніцай.

У час ізаляцыі кантрабандысты высылаюць шарыкі, нібыта галубку надзеі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF