Ніва № 51 (3632), 21 cнежня 2025 г.
Мастацтва аматараў Гайнаўскай зямліАляксей МАРОЗНа Гайнаўшчыне жыве многа здольных мастакоў-аматараў, сведчаннем чаго з’яўляецца колькасць удзельнікаў штогадовых Аглядаў непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі. Рыхтуюць яны на агляд многа цікавага жывапісу, рысункі, графіку і ствараюць цікавыя працы, карыстаючыся мяшанымі тэхнікамі. Прызнанне на гайнаўскіх аглядах здабываюць працы, якія адлюстроўваюць прыроду Белавежскай пушчы і наваколля, матывы вясковага жыцця, прадстаўляюць партрэты, нацюрморты і абстрактныя работы. Паяўляецца штораз больш прац, на якіх мастакі паказваюць свае эмоцыі і ўнутраныя перажыванні. Нашы непрафесійныя творцы штораз больш смела гуляюць колерамі і разгортваюць свае ўмеласці ў галіне народнай і сучаснай разьбы. Павялічваецца колькасць цікавых работ і павышаецца мастацкі ўзровень выканання, аб чым паведамляюць члены камісіі гайнаўскага агляду. Сёлетні ХХХІІ Агляд непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі, які ўжо больш за трыццаць гадоў арганізуе Гайнаўскі дом культуры, зацікавіў 41 мастака, якія даслалі ажно сто прац. Камісія з прафесійных мастакоў (графік Алена Саржанка, скульптар Юрый Івацік і жывапісец Павел Карпюк) творцам-аматарам прызначыла 17 узнагарод і 10 вылучэнняў. На конкурсную экспазіцыю ў галерэі ГДК і ў вялікім калідоры трапілі ўсе конкурсныя работы, якія можна будзе паглядзець да канца студзеня наступнага года. Адкрыццё выставы і падвядзенне вынікаў ХХХІІ Агляду адбылося 6 снежня ў (...) |