Ніва № 51 (3632), 21 cнежня 2025 г.

Прайшоў год

Андрэй СЦЕПАНЮК

Ужо толькі лічаныя дні засталіся да канца 2025 года. За хвіліну на каралеўскі трон узыдзе 2026, а мне захацелася глянуць за сябе і сказаць што-небудзь на тэму таго года, які адыходзіць. Многа тых адыходзячых ужо было, ад некаторых засталіся нейкія ўспаміны. Запісаліся яны часта шырокімі рысамі на лбе, але было і многа такіх, якія хутка адыходзілі ў забыццё, так як бы іх і не было. Усё адбываецца так, як з людзьмі. На працягу жыцця спатыкаем іх тысячы, а ў памяці застаюцца толькі адзінкі, якія сваёй прысутнасцю далі нам штосьці важнае і незабыўнае. Але, не буду надта далёка адыходзіць ад галоўнай тэмы, вяртаюся да 2025 года.

Яго пачатак, так як гэта заўсёды бывае з чымсьці новым, быў поўным надзеі. Можна толькі задумацца, ці ў гісторыі чалавецтва быў калі-небудзь год, які пачынаўся б па-іншаму. А гэтая надзея ў частцы свету, у якой жывем, звязана была з прагай завяршэння вайны, якая з лютага 2022 года цягнецца на ўкраінскай зямлі. Гэтую надзею даваў таксама выбар 47-га прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі (таго ж самага, які быў і сорак пятым), бо ў свеце, дзе папраўдзе існуе адна дзяржава, якая можа штосьці зрабіць у кожным з яго закавулкаў, вера ў Амерыку застаецца апошнім прыпынішчам для тых, якія не маюць уплыву на сусветную палітыку. І здаецца, з гэтай надзеяй пачынаць будзем год 2026, толькі актуальным надалей застаецца пытанне, ці варта яшчэ верыць у зацікаўленне з за акіяна нашымі справамі. І няма чаму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF