Ніва № 51 (3632), 21 cнежня 2025 г.
У перакупленым свецеУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧКалі ставіцца да рэалій нашага свету без гумару ды іроніі, не стане ніякага здароўя, каб захаваць глузды ў больш-менш адэкватным стане. 2025 год, які неўзабаве міне ў лету, быў скрозь прасякнуты абсурдальнасцю, палітычным сюррэлізмам і перакуленасцю амаль усіх ранейшых парадкаў і нормаў. І тут ніякі штучны інтэлект, які ўсё больш замяняе ўсюды жывыя мазгі, не дапаможа. Нават ён зойдзе ў тупік і ад «перагрэву» ўрэшце заклініць. У сусветнай палітыцы закулісныя працэсы сталіся настолькі важнымі, што на паверхні мы бачым толькі бурлівую пену, мыльныя бурбалкі і пустыя словы, якія з пырскамі разлятаюцца ў розныя бакі, уводзячы ў зман ці ілюзію «гледачоў», што назіраюць бясконцыя спектаклі камуфляжу сапраўдных мэт і сутнасці з’яў. Мы жывем у свеце, дзе саюзнікі называюцца здраднікамі, а здраднікі — саюзнікамі, карупцыянеры абвяшчаюцца героямі, а героі — карупцыянерамі, агрэсары прыкідваюцца мірнымі авечкамі, а ахвяр выдаюць за нападнікаў. І таму падобнае. Шлюбаразводны працэс ЗША і Еўропы ў выніку новай стратэгіі Белага дома многія называюць ледзь не геапалітычнай катастрофай. А між тым фактычна кожны новы прэзідэнт Амерыкі прымае падобны дакумент і нічога надзвычайнага прытым не здараецца. Зараз жа хваля пайшла надзвычай пеністая. Вайна ва Украіне, а дакладней тое, што адбываецца вакол яе, даведзена да крайняга трагічнага абсурду і прытым амаль няма палітычных актораў, якія хочуць сапраўды (...) |