Ніва № 51 (3632), 21 cнежня 2025 г.

Дэбют ХХVIII — нашы словы супраць абыякавасці

Міра ЛУКША

Чарговы выпуск Конкурсу беларускай паэзіі і прозы «Дэбют», арганізаванага «Нівай» і Беларускім саюзам у Польшчы абвешчаны быў яшчэ з вясны ў нашым тыднёвіку і агалошаны ў іншым медыя, таксама ў Інтэрнэце. На працягу конкурсу (пачаўся ў 1996 годзе) прыняло ў ім удзел больш за тысячу аматараў роднага слова. У рэдакцыі «Нівы» засакрэчаныя нізкі тэкстаў аўтараў чакалі да 15 лістапада. На падвядзенне конкурсу ў Беластоку збяруцца аўтары і іх сваякі, сябры і настаўнікі на адмысловай урачыстай сустрэчы. Як калісьці калегі з Таварыства сяброў Гарадоцкай зямлі да Дарыюша Жукоўскага, лесніка па адукацыі, які творча працаваў усе гады, прымаючы ўдзел і ў «Дэбюце», і стаў сябрам Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». З ліку ўдзельнікаў выраслі вядомыя паэты, філолагі і журналісты, але і такія, для якіх свойскае пісанне і чытанне гэта цаглінка да дому роднай культуры, важная не толькі для іх.

Удзел у чарговым выпуску «Дэбюту» прынялі аматары роднага слова, якія прыслалі ў «Ніву» 46 нізак твораў, найбольш паэтычных (па прынамсі тры вершы), вельмі багата прозы. Першая група — вучні пачатковых школ і ліцэяў (трое з Гайнаўскага белліцэя) прыслалі 20 канвертаў з творамі; тут было 10 дэбютантаў. Сярод удзельнікаў ІІ групы — дарослых, разам 26 камплектаў твораў, было шасцёра дэбютантаў. Журы, у якім былі трое літаратараў і крытыкаў — старшыня: паэт Андрэй Сцепанюк з Бельска, паэт Юры Плютовіч з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF