Ніва № 50 (3631), 14 cнежня 2025 г.

Яны былі першыя

Уладзімір АРЛОЎ

У 1858 годзе ў Вільню з’ехалася шляхта з усёй Літвы-Беларусі. Перадавыя людзі краю хацелі перадаць цару Аляксандру ІІ просьбу аб скасаванні прыгоннага права. Тады ж у былой сталіцы Вялікага Княства на свой першы сход сабраліся беларускія пісьменнікі. У іх ліку былі Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Вінцэсь Каратынскі, Арцём Вярыга-Дарэўскі ды маладзейшыя калегі. Пісьменнікі вялі гаворку пра вялікую сілу літаратуры, што можа аб’яднаць народ і дапамагчы яму ў самыя нялёгкія часы . Праз пяць гадоў некаторыя з удзельнікаў віленскага сходу далучыліся да каліноўцаў.

Асобы Дуніна-Марцінкевіча і Уладзіслава Сыракомлі не патрабуюць асаблівага прадстаўлення. Прапаную чытачам „Нівы” некалькі партрэтаў не настолькі вядомых літаратараў таго часу, якія таксама імкнуліся мастацкім словам будзіць беларусаў.

Вінцэсь Каратынскі

Вядомы ў тагачаснай Расеі шпег Юльян Балашэвіч у 1865 годзе даносіў Трэцяму аддзяленню імператарскай канцылярыі, якое было найвышэйшым органам палітычнай паліцыі: „Прашу звярнуць увагу на супрацоўніка музея ў Вільні — Каратынскага, які разам з Сыракомлем стварыў прапагандысцкую арганізацыю”.

Літаратар і краязнаўца Уладзіслаў Сыракомля, памочнікам-сакратаром якога дванаццаць гадоў працаваў Каратынскі, быў ужо ў лепшым свеце. Над труной старэйшага сябра і аднадумца наш герой выступіў з яскравай патрыятычнай прамовай, што таксама не засталася без увагі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF