Ніва № 50 (3631), 14 cнежня 2025 г.
Эміграцыйныя запісы. Абдыміце свайго падлеткаУладзімір РАМАНОВІЧХачу павіншаваць свайго старэйшага сына, Марыюша з 14-годзем, а таксама ўсіх беларускіх дзетак з надыходзячымі Калядамі. Марыюша з малодшым братам два гады ў далечыні ад роднага краю. Мой мужны старэйшы сын усё часцей хоча быць самастойным і мае, як і ўсе астатнія падлеткі, тыя ж хваляванні і радасці, як і ў большасці. Часам яшчэ суладна вызначыцца чым займацца і куды ісці вучыцца далей, бо новая краіна і адаптацыя трошкі запавольвае гэтае пытанне. Мы пайшлі ў школы. Хто ў польскую ці літоўскую, ці ў школу іншых краін. Ім падаецца, што ў 13-14 год ужо ўсё ведаюць, ім нічога не трэба і, галоўнае, іх не чапаць. І канкурэнцыя за іх увагу ідзе з іх гульнямі, сябрамі. А калі размаўляеш з імі, яны кажуць, што не любяць натацый, ім трэба ўсё хутчэй, а мы перажываем за іх адаптацыю. Каб у школе не было ціску, каб знайшліся сябры і кажам наадварот, паволі, каб наша слова да іх даляцела. Бывае, нашы дзеткі-падлеткі могуць сказаць „неяк мне тут няёмка з табою на фудкортах”. Мой сына так раз ляпнуў. Зацікавіўся. Што ж, не аказалася, што я ўжо стары (у 43). — Ну, — кажу, — пайшлі ў склеп і выбяры мне выгляд ці люк па-вашаму (look). Заходзім і ён адразу: — Ну вось табе шэрае паліто, каб майго дзеда не прадула, — з лёгкім гумарам працягвае. — І кепка табе. Каб не выдзяляўся. Трэба аб здароўі клапаціцца. Залез у вобраз ад майго стыліста-юнака і кажу, што можа лепш (...) |