Ніва № 50 (3631), 14 cнежня 2025 г.
Васіль Літвінчык, паэт Уладзімір Дубоўка і „Зорка”Сяргей ЧЫГРЫНУ аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў у фондзе пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі (ф. 14, воп. 1, адз. зах. 635) Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі ў Мінску захоўваюцца лісты жыхара Беластока Васіля Літвінчыка (1898-1969) да беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы Уладзіміра Дубоўкі (1900-1976). Цяпер пра Васіля Літвінчыка мала хто ведае і прыгадвае. А гэта быў шчыры беларус, якога трэба не забываць, бо і ён пакінуў пэўны след у жыцці беларусаў Польшчы. Звестак пра жыццё Васіля Літвінчыка захавалася мала. Але сёе-тое ўдалося адшукаць. Пра настаўніцкую дзейнасць Васіля Літвінчыка згадаў Славамір Іванюк у сваім артыкуле „Samodzielny Referat Szkół z Niepolskim Językiem Nauczania jako komórka organizacyjna Wydziału Oświaty Prezydium Wojewódzkiej Rady Narodowej w Białymstoku w latach 1950-1953” („Białoruskie Zeszyty Historyczne”, 1994, nr 1, s. 73-84). Родам Васіль Літвінчык быў з вёскі Збочна Слонімскага павета. З той самай вёскі, дзе нарадзіўся адзін з пачынальнікаў беларускай літаратуры Кандрат Лейка (1860-1920). Перад Другой сусветнай вайной Васіль Літвінчык скончыў курсы для беларускіх настаўнікаў. Пасля курсаў быў накіраваны на працу ў цэнтральную Польшчу. А калі пачалася вайна, беларус апынуўся ў Варшаве і працаваў настаўнікам у беларускай школе. Пасля вайны Васіль Літвінчык прыехаў на (...) |