Ніва № 50 (3631), 14 cнежня 2025 г.
Усе падсямятыцкія Бацікі святкавалі!Міра ЛУКШАУ Бацікі-Пярэднія («Бліжэйшыя») на свята вёскі і фэст «Култура без межаў» запрасілі ў жніўні Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства, войт Сямятыцкай гміны і Згуртаванне «Наша вёска Бацікі» і салэцтва Бацікі-Бліжэйшыя. У Бацікі з Сямятыч «кідок берэтам», як той казаў, але сёлета, калі адбудоўваюць шляхі навокал іх і тую ж еўрапейскую «вію», дык наблукаешся! Але хто хоча — трапіць у гэтую маляўнічую, прыгожую і акуратную вёску, можа сказаць, ужо прыгарад старадаўніх Сямятыч. Па-мясцоваму — Бацікі-Пэрэдні. Бацікі-Бліжэйшыя — вёска ў Падляшскім ваяводстве Сямятыцкага павета. Па дадзеных агульнапольскага перапісу насельніцтва і жыллёвага фонду 2021 года, насельніцтва вёскі Бацікі-Бліжэйшыя складае 314 (павялічылася) чалавек, з іх амаль па палове жанчын і мужчын. У вёсцы пражывае 5,5% жыхароў Сямятыцкай гміны. Бацікам-Бліжэйшым больш за 600 гадоў. Гэтыя ваколіцы — паміж Берасцейскім паветам Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага ды Мельніцкага павета Падляшскага ваяводства Каралеўства Польскага. Вёска, распаложана на Мельніцкай зямлі ў 1795 годзе ўваходзіла з фальваркам у склад сямятыцкага ключа княгіні Анны Ябланоўскай — першыя згадкі: 1469. Бацікі згаданы ў 1469 г. як Баціковічы. Ужо пад канец XV ст. свой маёнтак тут мела сям’я Шчытоў, будучых уладальнікаў Шчытоў і Чартаева. Пасля Бацікі перайшлі ў рукі Ірыковічаў (у палове XVI ст. пражываў тут (...) |