Ніва № 50 (3631), 14 cнежня 2025 г.
Канец эпохі камфортуУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧГалоўнай падзеяй мінулага тыдня бясспрэчна стала тое, што Злучаныя Штаты Амерыкі апублікавалі новую «Стратэгію нацыянальнай бяспекі». Гэта дакумент, які вызначае на гады, а можа і дзесяцігоддзі ўсю абаронную стратэгію і знешнюю палітыку мацнейшай дзяржавы свету, яе прыярытэты і інтарэсы. І гэта будзе ўплываць і на стан асобных кантынентаў, рэгіёнаў, сітуацыю канкрэтных дзяржаў і нават на жыццё асобнага чалавека, кожнага з нас. Ад дзеянняў ці бяздзеянняў ЗША будзе залежаць вельмі шмат і палітычныя канфігурацыі бліжэйшыя гады будуць істотна мяняцца. Фактычна амерыканцы абвяшчаюць пра вяртанне да так званай «дактрыны Манро». Сутнасць яе палягае ў тым, што ў заходнім паўшар’і свету ЗША — дамінуючая сіла, але Амерыка адмаўляецца ад глабальнага верхаводства і ў значнай ступені праводзіць канцэпцыю ізаляцыянізму. Для ЗША становяцца абсалютна прыярытэтнымі менавіта свае геапалітычныя і эканамічныя інтарэсы, а, вобразна кажучы, «ратаванне тапельцаў» — гэта справа самых «тапельцаў». ЗША пераводзяць фокус сваёй увагі з Еўропы і Бліжняга Усходу найперш на Лацінскую Амерыку і часткова Азію, у адпаведнасці з чым і будуць мяняць свае прыярытэты. Для Украіны, для Беларусі, для ўсяго Старога свету, прынамсі бліжэйшыя гады, гэта не абяцае нічога добрага. Тым больш, што адміністрацыя Белага дома не бачыць у Расіі старатэгічнага суперніка, а хутчэй наадварот, хоча заключаць з Масквой гандлёвыя пагадненні і дзяліць (...) |