Ніва № 50 (3631), 14 cнежня 2025 г.

Юбілейная выстава Віктара Кабаца (ч.ІІ)

Аляксей МАРОЗ

Дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк сказаў, што выставы прысвечаныя Юбіляру Віктару Кабацу ладзіліся таксама ў белмузеі з нагоды юбілеяў 70-годдзя і 80-годдзя з дня яго нараджэння.

— Спадар Віктар Кабац гэта мастак, які вельмі моцна звязаны з нашым беларускім музеем, з якім мы многа разоў супрацоўнічалі ў рамках арганізавання розных нашых пастаянных выстаў і яго мастацкіх экспазіцый. Беларускі мастак вельмі добра вядомы ў беларускім асяроддзі ў Польшчы і мы хацелі, каб апошняе яго юбілейнае спатканне з нагоды 90-годдзя з дня яго нараджэння было наладжанае ў нашым музеі. Вялікая колькасць публікі на сённяшнім мерапрыемстве паказала, як важнай асобай для асяроддзя з’яўляецца Віктар Кабац, — заявіў дырэктар белмузея Тамаш Ціханюк.

— Віктар Кабац, гэта выдатны наш беларускі мастак, з нашай Гайнаўскай зямлі. Гэта трэцяя вялікая выстава прац мастака ў нашым музеі, якую назвалі «За трэцім небакраем». Можа зможам арганізаваць яшчэ выставу «За чацвёртым небакраем», — сказала гісторык мастацтва Агнешка Ціханюк з белмузея. — Віктар Кабац — абаронца Белавежскай пушчы і жыцця дрэў у ёй і тут на выставе паказана многа карцін наконт Белавежскай пушчы. Мы супольна рашыліся паказаць на выставе жывапіс, алейныя, акрылавыя і пастэльныя працы і манатыпію. Аднак спадар Віктар выконвае таксама скульптуры, выпальваючы іх і размяшчаючы на іх кавалкі шкла ці каменне, але такіх вялікіх прац няма на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF