Ніва № 49 (3630), 07 cнежня 2025 г.

Ствараць прыгажосць, адкрываць таямніцы

Уладзімір АРЛОЎ

Напэўна, кожны з нас мае знаёмых, а калі і не знаёмых, то ўлюбёных мастакоў — творцаў, якія робяць гэты свет больш шматфарбным, прывабным, таямнічым і адначасова адкрываюць ягоныя прыхаваныя сэнсы. Разам з тым майстры пэндзля, алоўка ці разца ніколі не хаваліся ад навакольных падзей у сценах атэлье: папаўнялі шэрагі ваяроў у вызвольных паўстаннях, змагаліся за свабоду ў творчасці і ў іншых яе вымярэннях. Шырока вядома імя Алеся Пушкіна, які стаў асобай-сімвалам нашага шляху да дзяржаўнай незалежнасці, да —напаўнення яе нацыянальным і дэмакратычным зместам, а затым і сімвалам пакут за свае ідэі.

Сёння ў сувязі з набліжэннем Міжнароднага дня мастака, што адзначаецца 8 снежня, хачу пазнаёміць шаноўных чытачоў „Нівы” з творцамі не такімі — вядомымі нашым сучаснікам, магчыма, кімсьці і прызабытымі, але вартымі памяці і пашаны, бо служылі і мастацтву, і Айчыне.

Гелена Скірмунт

Яе маці Гартэнзія даводзілася роднай сястрой мастаку і кампазітару Напалеону Орду. Гелена таксама з дзяцінства сябравала з алоўкамі і фарбамі. Ды лёс паслаў юнай мастачцы выклік — праблемы са зрокам, якія потым ніколі не пакідалі яе.

Выправа 13-гадовай дзяўчынкі з бацькоўскага палескага маёнтка Калоднае на лекаванне ў Вільню мела і светлы бок: яе прыняў да сябе ў школу жывапісец, скульптар і сцэнограф Вінцэнт Дмахоўскі, удзельнік паўстання 1831 года, што па амністыі вярнуўся з эміграцыі на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF