Ніва № 49 (3630), 07 cнежня 2025 г.
Багатае жыццё зборнікаў „Вянок”: кнігі, якія маюць адметныя аўтографы і нетрывіяльныя пячаткіАлесь КРЫЖЭВІЧПрайшлі ўжо 102 гады з часу выхаду адзінай кнігі Максіма Багдановіча „зборніка „Вянок”, які з’яўляецца класікай беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя. На цяперашні момант некалькі дзясяткаў зборнікаў „Вянок” маюць пакручастыя гісторыі з адметнымі аўтографамі і пячаткамі. У гэтым матэрыяле аўтар распавядае пра некаторыя з іх. Кнігі Максіма Багдановіча «Вянок» маюць уласную самастойную гісторыю ды ў свой час належалі розным людзям і пабывалі ў розных краінах. Кожная з кніг Багдановіча з’яўляецца асобнай калекцыйнай адзінкай, якая падпадае пад азначэнне біябліяграфічнага рарытэта. Разгледзім некалькі рэдкіх асобнікаў зборніка „Вянок” — знакамітая кніга якую чыталі, як мінімум, некалькі пакаленняў беларусаў, а вершы з яе маюць вядомасць далёка за межамі нашай краіны і ўжо даўно ўвайшлі ў скарбніцу сусветнай літаратуры. Кніга з бібліятэкі Міцкевіча, якая трапіла ў музей Коласа з рук Чаржынскага Адно з адметных выданняў зборніка „Вянок” (1913) трапіла ў фонды музея Якуба Коласа, аднак не належала самому пісьменніку пры жыцці. На кнізе ёсць подпіс Уладзіслава Чаржынскага, які сябраваў з Якубам Коласам, а пасля яго смерці першы згаданы перадаў частку сваёй кніжнай калекцыі ў музей класіка беларускай літаратуры. Адбылося гэта ў 1966 годзе па просьбе старэйшага сына Якуба Коласа Міцкевіча Данілы (...) |