Ніва № 49 (3630), 07 cнежня 2025 г.
Вы прызнаны кампрамістам, ой экстрэмістамУладзімір РАМАНОВІЧАд добрага чалавека мой сябра даведаўся, што яго творчасць прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі ў Беларусі. Займаўся рамесніцтвам з 2015 года. Прыгажосці з пагоняй і арнаментам. Паважаныя сябры, наша суполка ў інстаграме... прызнана экстрэмісцкай. Суд ..... раёна прызнае... Такія артыкулы ўсё часцей мы можам прачытаць на старонках праваабарончай арганізацыі «Вясна», пачуць ад папулярных асоб ці ад знаёмых журналістаў. Колькі ж нянавісці ў нявыбраных беларускіх улад да людзей культуры ці спорту, медыя і іх прадстаўнікоў. Раней пры фармальнай перамозе Лукашэнкі былі падобныя рэчы, але ў меншых памерах. Чорныя спісы артыстаў і забароненыя канцэрты. Але каб так масава! Мы не згаджаемся з паразай на выбарах і палітычна сталі больш спелыя. Але ёсць тыя, хто займаецца распаўсюдам і прасоўваннем нашых арнаментаў і сімвалаў, музыкі і вольнага меркавання. А калі ўжо ўлады пачынаюць вычышчаць гэтае поле, то з’яўляецца пустэча ў развіцці краіны. І можна згубіць цэлае пакаленне. На сённяшні дзень у дэмакратычных краінах паняцце экстрэмізм, тэрарызм, які мусіць робіць страшныя падзеі, гвалты да людзей, розную страляніну і выбухі. У Беларусі гэта толькі тыя, хто сабраўся на мірнае шэсце супраць скрадзеных выбараў, альбо ў абарону гістарычных сімвалаў. Калі артыст выкажа падтрымку ідэям незалежнай Беларусі і сімволікі, то таксама акрамя затрымання вы ў спісе. Шмат (...) |