Ніва № 49 (3630), 07 cнежня 2025 г.

Надвор’е ўспамінаў

Уладзімір РАМАНОВІЧ

Лёгкім белым узорам хутка пакрыюцца вітрыны і галінкі дрэў. Неўзабаве лісточкі збяруцца на апошняе спатканне ў гэтым годзе, рыхтуючы сагравальную коўдру вакол велічных клёнаў, дубоў і бяроз. Людзі насычаюць колерамі восені свае жыццё. Часамі па некалькі кошыкаў грыбоў, ягад назбіраецца разам з сям’ёй ці сябрамі. Хтосьці любіць пахадзіць адзін, моўчкі медытуючы і разважаючы аб сваім. Але мы ўсе любім уздых на шырокія грудзі восеньскім трошкі вільготным паветрам. Бывае, хтосьці ладзіць вогнішча і арамат дыму можа быць добрым успамінам з сустрэчы. З дзяцінства бацькі казалі, што на свежым паветры і апетыт расце. Памятаю як смажыўся хлеб і сала, надзетыя на драўляны кіёчак.

Але восень мала радуе сонцам у нашых шыротах. Больш цяжкімі хмарамі ці перыядычна моцнай барацьбой паміж доўгімі нуднымі дажджамі і рэдкімі сонечнымі раніцамі.

У дзяцінстве бацька казаў, што сонца з раніцы падаецца цёплым праз акно кватэры, а на падворку сцюдзёна, бо бліжэй да зімы, глыбокім кастрычнікам марозік кранае твой нос. І ідучы ў школу прыносіш чырвоныя шчокі.

Але бывае, што і цэлы дзень восень можа падараваць без ветру, але з мяккім сонцам, і ты сябруеш пасля заняткаў з роварам ці гуляеш з аднакласнікамі на падворку.

Часам моцны вецер і дождж маглі прыпыняць працу ў класе. Грукаючы па шыбах вялікіх акон маёй школы, непагадзь наводзіла страх. Станавілася раптоўна цёмна, як ноччу. Звычайна, з раніцы на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF