Ніва № 49 (3630), 07 cнежня 2025 г.
Сакрата Яновіча ў 19501960х гадах цікавілі электратэхніка і эсперантаСяргей ЧЫГРЫНБеларускі пісьменнік Сакрат Яновіч (1936-2013) з Крынак у другой палове 1950-х гадоў пісаў лісты ў Мінск паэту, літаратурнаму крытыку, вучонаму-лінгвісту, акадэміку Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, дырэктару Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Пятру Глебку (1905-1969). Пра гэта сведчаць два лісты Сакрата Яновіча, якія захоўваюцца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў у фондзе Пятра Глебкі (ф. 16, воп. 1, адз. зах. 2004) Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі ў Мінску. У 1952-1956 гадах Пятро Глебка загадваў сектарам лексікаграфіі ў Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва Акадэміі Навук Беларусі. Тады, 70 гадоў таму, і напісаў малады Сакрат Яновіч у беларускую Акадэмію Навук. Лісты Пятро Глебка атрымаў, але невядома, ці адпісаў ён пісьменніку з Беластока. Прапаную чытачам „Нівы” гэтыя лісты Сакрата Яновіча да Пятра Глебкі. Беласток, 8 лістапада 1955 г. Паважаны Пятро Глебка! Перасылаю Вам свой першы пераклад з рускай мовы на беларускую мову. Я вельмі прашу Вас: ацаніце, калі ласка, мой пераклад. Я на сваім шляху напаткаў шмат цяжкасцей: адсутнічанне беларускага тэхнічнага слоўніка і вельмі малая колькасць беларускіх тэхнічных выдавецтваў! Прашу Вас: дапамажыце мне ў маёй перакладчыцкай працы. Я буду Вам вельмі ўдзячны за гэта! У (...) |