Ніва № 49 (3630), 07 cнежня 2025 г.

Сямейныя альбомы Краскоўскіх

Сяргей ЧЫГРЫН

У аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў (ф. 24, воп. 1, адз. зах. 160-168) Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі ў Мінску захоўваюцца два сямейныя альбомы Івана Краскоўскага (1880-1955) — беларускага палітычнага дзеяча, публіцыста і педагога. Іван Краскоўскі быў родам з вёскі Дубічы-Царкоўныя, што каля мястэчка Орля Бельскага павета (цяпер Дубіцкая гміна Гайнаўскі павет). Бацька яго Ігнат служыў праваслаўным святаром. Таму Іван, у адпаведнасці з сямейнай традыцыяй, здаў экзамены ў Літоўскую духоўную праваслаўную семінарыю ў Вільні, якую закончыў у 1901 годзе. У 1903 годзе ён паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Імператарскага Варшаўскага ўніверсітэта. У гэтым жа годзе ажаніўся з Валянцінай Сакальскай, з якой пазнаёміўся падчас навукі ў Вільні. Ад гэтага шлюбу нарадзілася трое дзяцей — Людміла (1906 года нараджэння), Сяргей (1907) і Мсціслаў (1910). За дзейнасць у нелегальных палітычных арганізацыях Іван Краскоўскі быў выключаны з універсітэта. Навуку працягнуў у Пецярбургскім універсітэце, таксама на гісторыка-філалагічным факультэце, якую закончыў у 1907 годзе са спецыяльнасцю гісторыка-эканаміста...

Пра Івана Краскоўскага напрыканцы 2019 года цудоўную кнігу выпусціла Беларускае гістарычнае таварыства ў Беластоку пад назвай „Iwan Kraskowski (1880-1955) w służbie Białorusi i Ukrainy” („Іван Краскоўскі (1880-1955) на службе Беларусі і Украіны”). (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF