Ніва № 49 (3630), 07 cнежня 2025 г.

Што адбываецца ва Украіне?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Перамовы, якія ініцыяваныя і прыспешваюцца ЗША па прыпыненні вайны ва Украіне, праходзяць на фоне беспрэцэдэнтнай аперацыі па выяўленні карупцыі ў вышэйшых эшалонах сённяшняй украінскай ўлады. Пасля аперацыі пад кодавай назвай «Мідас» у адстаўку быў змушаны падаць бліжэйшы паплечнік Зяленскага Андрэй Ярмак. А гэта ўжо сапраўдны тэктанічны зрух ва ўладзе. Хто такі Ярмак? Па пасадзе ён быў кіраўніком офіса прэзідэнта, намінальна яго сакратаром. Фактычна ж гэта была магутная фігура і многія небеспадстаўна называлі якраз яго першай асобай дзяржавы. Менавіта Ярмак размяркоўваў грашовыя плыні і прымаў найбольш важныя рашэнні апошнія гады ў кіраванні і ўсім дзяржаўным апаратам і краінай.

Што ж гэта за структура НАБУ (Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны), якое наважылася правесці такую гучную аперацыю? А складнікамі аперацыі сталі больш 70 ператрусаў, тысячы гадзін праслухоўвання, выяўленне і забіранне мільёнаў долараў гатоўкай. Ва Украіне карупцыя была здаўна, прынамсі ад кіравання другога прэзідэнта дзяржавы Леаніда Кучмы, і працвітала, незалежна ад змены ўладнай вярхушкі. НАБУ было створана ў красавіку 2015 года папярэднім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам. Па задуме — з мэтай змагання з карупцыйнай спадчынай ранейшага кіраўніка дзяржавы Віктара Януковіча. Тады ж ва Украіну была запрошана грузінская каманда рэфарматараў на чале з Міхаілам Саакашвілі. Што важна, НАБУ ёсць самастойным сілавым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF