Ніва № 49 (3630), 07 cнежня 2025 г.

Юбілейная выстава Віктара Кабаца

Аляксей МАРОЗ

Наш беларускі мастак з Гайнаўкі Віктар Кабац, які нарадзіўся ў 1935 годзе ў Мінькаўцы каля Нараўкі, у гэтам годзе адзначае 90-годдзе з дня нараджэння і 70-годдзе творчай працы. З гэтай нагоды Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы арганізаваў выставу жывапісу і графікі Юбіляра «За трэцім небакраем», якая адкрылася 21 лістапада ў прысутнасці шматлікіх жыхароў Гайнаўскага павета. Прыбылі асобы, якія ведаюць спадара Віктара і хацелі павіншаваць з юбілеем вядомага ў Гайнаўцы педагога і грамадскага дзеяча. Віктар Кабац шмат гадоў вучыў мастацтву ў І Агульнаадукацыйным ліцэі ў Гайнаўцы, коратка быў дырэктарам Гайнаўскага дома культуры і працаваў з моладдзю, перайшоўшы на пенсію. Адбыліся яго мастацкія выставы ў гайнаўскіх бібліятэках, Беларускім музеі і іншых установах, арганізаваў ён мастацкія пленэры і займаецца актыўна прамаваннем прыгожасці Белавежскай пушчы сярод мясцовага насельніцтва і патрэбы аховы пушчанскай прыроды. На выставе Віктар Кабац паказвае перш за ўсё працы прысвечаныя Белавежскай пушчы і Беларусі.

— Віктар Кабац дасканала вядомы ва ўсім рэгіёне і ўсім беларускім асяроддзі. Мы захоплены, што вы 70 гадоў стваралі мастацтва і гэта велізарная спадчына для будучых пакаленняў. Як 90-гадовы мастак вы надалей ствараеце мастацтва, арганізуеце выставы і надалей актыўна прымаеце ўдзел у мастацкіх пленэрах. З усяго сэрца жадаю, каб ваша актыўнасць трывала як найдаўжэй. Гэты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF