Ніва № 48 (3629), 30 лістапада 2025 г.

Пасылка пашкоджана

Уладзімір РАМАНОВІЧ

Шмат беларусаў апынулася па за сваімі ўтульнымі месцамі. Падзеі апошніх гадоў разарвалі часам цэлыя сем’і, адарвалі сыноў і дачок ад сваіх мамуль і бацькаў.

Асабліва цяжка назіраць, калі ты стаўшы хоць трошкі на ногі ў новай краіне не можаш спаткацца з бацькамі сталага веку. Хтосьці не мае здароўя, а хтосьці проста баіцца, што па вяртанні на радзіму да іх будзе цікавасць беларускіх спецслужбаў. Яны вераць што калісьці па зменах мы прыедзем да іх. Для нас гэта мара, а для іх гэта вера ў лепшае і жаданне трымацца і жыць да таго самага важнага моманту. Дакрануцца да нас, і пабачыць, як мы выглядаем зараз — гэта самы важны момант. Ментальна, у думках яны нас уяўляюць тымі, якімі бачылі нас апошні раз перад вымушанай эміграцыяй.

Мы стараемся трымаць сувязь праз тэлефон альбо месенджар, каб і мы і яны памяталі той голас, якім мы раней адзываліся.

Мы тут нешта пачалі зарабляць і наш баланс з улікам выдаткаў становіцца больш-менш станоўчым. Пры ўсёй нестабільнасці ў свеце маем трошкі і пазітыўнага. Арэнда памяшкання не на месяц! Цудоўна, што маеш год стабільнага жытла. Трошкі разабраўся з дакументамі і жыццё наладжваецца. І ў размовах з бацькамі на тым берагу адчуваеш, як яны пры ўсёй сваёй турбоце, лягчэй пераносяць нашы клопаты. Наша ўладкаванасць — менш стрэсу і бяссонных начэй для іх. Вось майму знаёмаму захацелася падтрымаць сваю матулю не толькі словам. А зрабіць нешта маленькае, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF