Ніва № 48 (3629), 30 лістапада 2025 г.
Топ 5 фактаў, якія звязваюць беларускага паэта Якуба Коласа з польскай літаратурайАлесь КРЫЖЭВІЧЗдавалася б пра класікаў беларускай літаратуры ўжо ўсё даўно ведаюць, аднак кожны год прафесійнымі даследчыкамі і аматарамі літаратуры адкрываюцца новыя факты біяграфіі і творчасці вядомых беларускіх пісьменнікаў. Не выключэннем з’яўляецца і Канстанцін Міцкевіч, якога ўсе ведаюць пад яго літаратурным псеўданімам Якуб Колас. Ён — самабытнае адлюстраванне беларускага духу, што быў цесна павязаны з народнай культурай. Аўтар які тонка адчуваў мары і жаданні простага народа, глыбока разумеў светапогляд беларускага селяніна, які грунтоўна і глыбока перадаў у паэме „Новая зямля” Але культура суседняга народа яму таксама была не чужой. На яго ўплывалі польскамоўныя творцы, а сам пісьменнік высока цаніў творчасць Адама Міцкевіча, Генрыка Сянкевіча і Марыі Канапніцкай. Якуб Колас з глыбокай павагай ставіўся да польскай культуры, адзначаючы духоўныя сувязі блізкіх беларускага і польскага народаў. Нездарма ў свой час у публіцыстычным матэрыяле славуты беларускі пісьменнік напісаў наступнае: „Дарагія суседзі, браты-палякі! Беларускі народ і народ польскі — спрадвечныя суседзі, народы аднаго славянскага племя...”. У гэтым матэрыяле мы разгледзім факты біяграфіі, што лучаць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа з польскай культурай. 1. Уласнае прозвішча вымусіла яго пачаць друкавацца пад прыдуманымі імёнамі Адной з першапрычын з’яўлення (...) |