Ніва № 48 (3629), 30 лістапада 2025 г.
30 гадоў «Знічцы» (ч.ІІ)Аляксей МАРОЗ— У нашым рэпертуары пастаянна былі патрыятычныя беларускія песні, якія ўзмацняюць патрыятычны дух. Мы выконвалі іх падчас святкавання ў нашай школе Акту 25 Сакавіка і калі была іншая патрэба. Калядкі развучвалі зімой, а наш пастаянны рэпертуар складалі беларускія эстрадныя песні. Песні для «Знічкі» я кансультавала з вучаніцамі, а пазней нашы дзяўчаты выявілі ахвоту выступаць з фальклорам. Нашы даўнія песні сталі спяваць Ілона Карпюк, Магда Чыквін, Амелія Горбач і Аня Петручук. Фальклор знаходзіцца на нашым кампакт-дыску «Пульс хвіліны», які быў выдадзены за сродкі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, — сказала былая белліцэйская настаўніца Бажэна Вінцонак. На кружэлцы «Пульс хвіліны» былі змешчаны таксама польскія творы, якія салісткі «Знічкі» прэзентавалі на польскамоўных конкурсах. Салісткі з белліцэйскага калектыву часта перамагалі на фестывалі «Беларуская песня». Раней у складзе «Знічкі» спявалі Іаанна Масайла, Беата Брэнька, Ілона Карпюк, Іаанна Врублеўская, Марта Грэдаль, Юліта Назарка, Амелія Горбач, Магда Чыквін, Малгажата Карпюк, Рэната Тушынская, Дар’я Маркевіч, Наталля Мусюк, Вераніка Пташынская і іншыя асобы. Частка з іх працягвае вакальную кар’еру, напрыклад, Ілона Карпюк выступае зараз як вакалістка, Марта Грэдаль вядзе «Студыю эстраднай песні» ў Гайнаўскім доме культуры, а Амелія Горбач выступае сола як Амелія Пятрочук. «Знічка» ўдала прэзентавалася падчас (...) |