Ніва № 48 (3629), 30 лістапада 2025 г.
45 гадоў Брацтва праваслаўнай моладзіУршуля ШУБЗДАБрацтва праваслаўнай моладзі ў Польшчы сустрэлася на супольнай канферэнцыі «Сінаксіс: 45-годдзе Брацтва праваслаўнай моладзі». 23 лістапада ў Супрасльскай акадэміі прайшло мерапрыемства — кульмінацыя юбілею арганізацыі, які пачаўся ў мінулым годзе падчас велікоднага паломніцтва праваслаўнай моладзі на Святую Гару Грабарку. Святкаванні пачаліся са святой літургіі ў царкве Дабравешчання Прасявтой Багародзіцы ў Супраслі. Пасля гэтага прайшла юбілейная канферэнцыя. Тры часткі былі прысвечаны тэме Брацтва праваслаўнай моладзі — яго гісторыі, сучасным выклікам і перспектывам на будучыню. Сярод дакладчыкаў былі прадстаўнікі духавенства, царкоўныя актывісты і прадстаўнікі маладога пакалення братчыкаў. Спецыяльным госцем «Сінаксіса» быў айцец Хейкі Хутунен з Фінляндыі — святар і даўні кіраўнік праваслаўных моладзевых арганізацый у сваёй краіне, які гадамі супрацоўнічае з польскім БПМ. Айцец Хейкі Хутунен на пачатку свайго выступлення звярнуў увагу, што апошні раз быў у Польшчы пры нагодзе сустрэчы маладых людзей на Святой Гары Грабарцы. — Тады тая сустрэча праходзіла пад загалоўкам «Сустрэча дому». Віншую вас з 45-годдзем! Айцец Хейкі — вядомы святар. Ён узначальваў маладзёжны рух у Сусветнай радзе цэркваў, быў старшынёй Сусветнага брацтва праваслаўнай моладзі «Сіндэмас». У сваёй пастырскай парафіяльнай працы — у богаслужэнні, гаміліі, катэхізацыі «Хейкі імкнецца (...) |